Яндекс.Метрика

ВЫНІКІ ВЫСТАВЫ «MILEX-2019»

З 15 па 18 мая ў культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна» прайшла 9-я Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019.
У найбуйнешым ваенным форуме ўсходнееўрапейскага рэгіёну ўзялі ўдзел прадстаўнікі 35 краін, а распрацоўкі прэзентавалі каля 170 айчынных і замежных арганізацый, вытворчых і гандлёвых кампаній, навуковых устаноў. Самыя маштабныя экспазіцыі разгарнулі Беларусь (каля 100 экспанентаў), Расія (больш за 40 прадпрыемстваў), Казахстан (7 абаронных кампаній) і Кітай (3 кампаніі). Упершыню ў выставе ўзялі ўдзел кампаніі з Сербіі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, а таксама Міністэрства абароннай прамысловасці Азербайджанскай Рэспублікі. Асобным стэндам былі прэзентаваныя магчымасці дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

ААТ «МЗКЦ» прадэманстравала наведвальнікам выставы аўтапоезд у складзе седлавога цягача МЗКЦ-741351, паўпрычэпа МЗКЦ-999421 і прычэпа МЗКЦ-837211 для перавозкі цяжкай гусенічнай і колавай тэхнікі; бартавы аўтамабіль сямейства шматмэтавых уніфікаваных аўтамабіляў МЗКЦ-500200-010 з абноўленым экстэр'ерам кабіны; лёгкабраніраваны аўтамабіль МЗКЦ-490100-117 з баявым функцыянальным модулем. Аўтамабілі VOLAT бралі ўдзел у тым ліку і ў складзе ваеннай тэхнікі такіх вытворцаў як КБ Радар, АГАТ-сістэмы кіравання, ЗАТ «ЦНВП» і інш. Прадпрыемствам «АКБ ТСП» было прэзентаванае новае корпуснае шасі МЗКЦ-692250 з колавай формулай 8х8, прызначанае для мантажу і транспартавання найноўшага зенітна-ракетнага комплексу «Бук-МБЗК».

Пад адкрытым небам гасцей пляцоўкі МЗКЦ сустракалі прадстаўнікі гістарычнага клуба «Волат» у традыцыйных касцюмах эпохі сярэднявечча, для наведвальнікаў арганізавалі рэканструкцыю воінскіх паядынкаў, а таксама пачастунак сапраўднай медавухай. Кожны змог забраць з сабой не толькі яркія ўражанні, але і невялікія сувеніры – памятныя манеты з выявай лагатыпа VOLAT і назвай выставы для ўсіх жадаючых чаканілі на ўласным «манетным двары».

Стэнд VOLAT наведалі высокапастаўленыя асобы Рэспублікі Беларусь: старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Станіслаў Зась, прэм'ер-міністр Сяргей Румас, былы генеральны дырэктар ААТ «МЗКЦ» і Міністр прамысловасці, цяпер памочнік Прэзідэнта Віталь Воўк – а таксама шматлікія замежныя дэлегацыі. Абмяркоўваліся як бягучыя праекты, так і магчымасці будучага супрацоўніцтва.

Фота па тэме