Яндекс.Метрика

РАСПРАЦОЎКА НОВАГА КОРПУСНАГА ШАСІ МЗКТ-692251

Сёння на ААТ «МЗКТ» вядуцца работы па стварэнні новага ўзору аўтатэхнікі ваенна-тэхнічнага прызначэння. Навінка ўяўляе сабою спецыяльнае корпуснае шасі МЗКТ-692251, якое распрацоўваецца ў якасці транспартнай базы пункта баявога кіравання (ПБК) колавага варыянту ЗРК «БУК-МБ3К».

Шасі МЗКТ-692251 з'яўляецца поўнапрыводным, колавай формулай 6х6, з кіраванымі коламі першай восі. Грузападымальнасць шасі, якая вызначаецца масай змантаванага абсталявання, складае 7000 кг.

У сувязі з тым, што пуска-зараджальная ўстаноўка і самаходная агнявая ўстаноўка са складу колавага ЗРК «БУК-МБ3К» змантаваныя на шасі МЗКТ-692250, вонкавы выгляд, а таксама асноўныя вузлы і агрэгаты шасі МЗКТ-692251 аналагічныя шасі МЗКТ-692250.

Сілавая ўстаноўка шасі складаецца з рухавіка ТМЗ-8463.10 магутнасцю 500 к.с. і 6-ці хуткаснай гідрамеханічнай перадачай вытворчасці ААТ «МЗКТ». У трансмісіі выкарыстоўваюцца 2-х хуткасная раздатачная каробка і разразныя масты з сістэмай міжвосевых і міжколавых дыферэнцыялаў, якія вырабляюцца ААТ «МЗКТ».

Плаўнасць ходу шасі забяспечваецца незалежнай гідрапнеўматычнай падвескай з электронным кіраваннем.

На шасі ўсталяваная бартавая інфармацыйна-кіруючая сістэма, якая ажыццяўляе кантроль параметраў шасі і вывад інфармацыі на адзін з двух каляровых графічных дысплеяў.

Канструкцыя корпуса шасі абумоўлена прынцыпам размяшчэння апаратуры і экіпажа ПБУ. Корпус шасі складаецца з 3-х асноўных адсекаў: адсека кіравання, аператарскага адсека і маторна-трансмісійнага. Як і на шасі МЗКТ-692250, адсек размяшчэння экіпажа шасі МЗКТ-692251 выкананы кулеабароненым. Адным з адрозненняў корпуса шасі МЗКТ-692251 ад МЗКТ-692250 з'яўляецца павялічаная на 570 мм вышыня адсека размяшчэння экіпажа. Дадзенае адрозненне выглядае як «шапка» над пярэдняй часткай шасі. Аналагічным чынам было выканана шасі МЗКЦ-69221-131, якое ўваходзіць у склад каманднага пункта ЗРК «Бук-М2Э» расійскай вытворчасці. У адрозненне ад шасі МЗКТ-69221-131 «шапка» шасі МЗКТ-692251 выканана са змененым дызайнам.

Адсек размяшчэння экіпажа шасі МЗКТ-692251 абсталяваны сістэмамі ацяплення, кандыцыянавання, вентыляцыі. Акрамя таго, шасі МЗКТ-692251 укамплектавана аўтаматычнымі сістэмамі пажаратушэння і змазкі рухомых злучэнняў падвескі і рулявога кіравання.

Фота па тэме