Яндекс.Метрика

ТЭХНІКА VOLAT НА ПАРАДЗЕ 9 МАЯ

Рэспубліка Беларусь 9 мая адзначыла 75-гадовы Дзень Перамогі. У гонар гэтага свята ў Мінску прайшоў парад, у якім прыняла ўдзел і тэхніка ААТ «МЗКТ».

У механізаванай калоне гледачы ўбачылі мінамёт «Сані» і паўаўтаматычны мінамёт «Нона-М1» на базавым аўтамабілі МЗКЦ-500200, сістэму залпавага агню «Паланэз», «Ураган-М» і зенітна-ракетны комплекс «С-300», якія базуюцца на шасі МЗКТ-7930, зенітны ракетны комплекс «Тор-М2» і «Аса» на базе МЗКТ-692220, самаходны зенітны ракетны комплекс «Бук» на шасі МЗКТ-692210-010.

Таксама ААТ «МЗКТ» прэзентавала і сваю навінку – лёгкабраніраваны аўтамабіль МЗКТ-490100-018 і аўтапоезд МЗКТ-741501+720100.