Яндекс.Метрика

VOLAT НА ФОРУМЕ «АРМІЯ-2019»

У Падмаскоўнай Кубінцы стартаваў пяты, юбілейны Міжнародны ваенна-тэхнічны форум «АРМІЯ-2019». Па інфармацыі Мінабароны, сёлета на форуме прадстаўлены экспазіцыі дзесяці краін: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Індыя, Казахстан, Кітай, Пакістан, Турцыя, а таксама ўпершыню – Тайланд і ПАР.

Форум наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусі ў Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка. Ён азнаёміўся з экспазіцыямі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, з навінкамі беларускага абароннага комплексу, а таксама асабіста сустрэўся з прадстаўнікамі ААТ «МЗКЦ».

Блізкае 65-годдзе МЗКЦ знайшло адлюстраванне ў афармленні карпаратыўнага стэнда. Гістарычная храналогія брэнда VOLAT паказаная ў экспазіцыі маштабных макетаў тэхнікі, якая выпускаецца з 1954 года.
Выстава працягнецца да 30 чэрвеня. У першыя тры дні пляцоўка адкрыта для спецыялістаў і афіцыйных дэлегацый, з 28 чэрвеня азнаёміцца з распрацоўкамі ваенных змогуць усе жадаючыя.

Фота па тэме