Яндекс.Метрика

VOLAT на ўзбраенні віцебскіх дэсантнікаў

24 ліпеня ў Віцебску адбылася чарговая перадача новай і мадэрнізаванай тэхнікі і ўзбраеньняў у войскі Рэспублікі Беларусь. Міністэрства абароны перадало вайскоўцам змешанага артылерыйскага дывізіёна 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантная брыгады партыю наразных паўаўтаматычных 120-мм мінамётаў 2Б-23 «Нона-М1», буксаваных бартавым аўтамабілем МЗКЦ-500200 . Дзякуючы высокім паказчыках праходнасці і мабільнасці аўтамабіля, перададзеная тэхніка дазволіць вайсковым падраздзяленням якасней і больш аператыўна вырашаць пастаўленыя баявыя задачы. Мінскі завод колавых цягачоў пастаянна працуе над абнаўленнем і ўдасканаленнем тэхнікі, уносячы свой уклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь.

Фота па тэме