Яндекс.Метрика

Ваенныя аташэ наведалі VOLAT

6 сакавіка з мэтай азнаямлення з прадукцыяй ААТ «МЗКЦ» на прадпрыемства прыбыла дэлегацыя ваенных аташэ. Візіт быў арганізаваны па ініцыятыве Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны РБ. Вайскоўцам дыпламатам з 15 краін свету была прадстаўлена прэзентацыя тэхнікі, якую выпускаюць на прадпрыемстве, а таксама найноўшых і перспектыўных распрацоўках завода. Візіт завяршыўся экскурсіяй па цэху зборкі і выпрабаванняў аўтамабіляў. Прадукцыя завода выклікала вялікую цікавасць дэлегацыі, пацвярджэннем чаго паслужылі шматлікія пытанні да выступоўцаў, а таксама жывое абмеркаванне навінак прадпрыемства.

Фота па тэме