Яндекс.Метрика

ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" актыўна рыхтуецца да сустрэчы гасцей на ХІ Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі "MILEX – 2023"

ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" актыўна рыхтуецца да сустрэчы гасцей на ХІ Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MILEX – 2023». Традыцыйна выстава будзе праходзіць у Мінску на тэрыторыі Шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу "Мінск-арэна” (канькабежны стадыён) у перыяд з 17 па 20 мая 2023 года.

Да паказу запланаваны навінкі, якія VOLAT прадставіць увазе гасцей і наведвальнікам выставы.

На стэндзе VOLAT у павільёне “Мінск-Арэна” спецыялісты кампаніі буду рады пазнаёміць вас з новай мадыфікацыяй лёгкабраніраванага аўтамабіля МЗКЦ-490100-217.

Мабільныя рашэнні ААТ "Мінскага завода колавых цягачоў" для розных падраздзяленняў Узброеных сіл будуць таксама прадстаўлены і на адкрытай пляцоўцы каля "Мінск-Арэны". Сярод іх абноўленая мадыфікацыя бронетранспарцёра МЗКЦ-690003 з дыстанцыйна-кіраваным баявым модулем АДУНОК-БМ30. 2, танкатранспарцёр МЗКЦ-741501 + 720100 і экспартны варыянт лёгкабраніраванага аўтамабіля МЗКЦ-490101-010.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю VOLAT!

17-19 мая 2023 г. з 9.00 да 18.00 і 20 мая з 9.00 да 15.00  у  г. Мінску па адресу: пр. Пераможцаў, 111