Яндекс.Метрика

ААТ «МЗКЦ» - добрасумленны партнёр

ААТ «МЗКЦ» - добрасумленны партнёр Пры выбары партнёраў з ліку беларускіх суб’ектаў гаспадарання, для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб патэнцыяльных контрагентах, прадпрыемствы, як айчынныя, так і замежныя, часцяком звяртаюцца ў БелГПП з запытам аб паданні звестак аб добрасумленнасці канкрэтнага суб’екта гаспадарання. Інфармацыя з рэестра добрасумленных партнёраў дазваляе спрасціць задачу выбару партнёра для кампаній, якія плануюць весці бізнес з беларускім контрагентам. Рэестры добрасумленных партнёраў - вядуць гандлёва-прамысловыя палаты Расіі, Украіны, Казахстана, краін Еўрапейскага саюза. Са студзеня 2020 года БелГПП пачала вядзенне недзяржаўнага рэестру суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь, афіцыйная інфармацыя пра якіх сведчыць аб іх добрасумленнасці як партнёраў для прадпрымальніцкай дзейнасці на ўнутраным рынку і за мяжой. У сакавіку 2021 года Мінскі завод колавых цягачоў быў уключаны ў рэестр добрасумленных партнёраў.

Фота па тэме