Яндекс.Метрика

ААТ «МЗКЦ» прыняло ўдзел у 1-й міжнароднай выставе абаронных тэхналогій WORLD DEFENSE SHOW

ААТ «МЗКЦ» прыняло ўдзел у 1-й міжнароднай выставе абаронных тэхналогій WORLD DEFENSE SHOW Першая Сусветная абаронная выстава (World Defence Show, WDS) прайшла ў сталіцы Каралеўства Саудаўская Аравія Эр-Рыядзе з 06 па 09 сакавіка 2022 года. Больш за 800 абаронных кампаній, у тым ліку 100 лакальных, а таксама шэраг высокапастаўленых ваенных дэлегацый і афіцыйных асоб замежных краін прынялі ў ёй удзел і прадэманстравалі найноўшыя міжаперацыйныя рашэнні ў сферы абароны.

На калектыўнай экспазіцыі Дзяржкамваенпрама ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» не ўпусціў выдатную магчымасць правесці азнаямленне з найноўшымі сусветнымі ўзорамі ўзбраення і прадэманстраваць шырокую лінейку сучаснай тэхнікі VOLAT, запатрабаванай у блізкаўсходнім рэгіёне: лёгкабраніраваны аўтамабіль МЗКТ-490101, трохзвенны танкатранспарцёр БТР МЗКТ-690003 і сямейства тактычных аўтамабіляў МЗКТ-500200, МЗКТ-600103 і МЗКТ-600203.

На выставачным стэндзе VOLAT наша дэлегацыя ажыццявіла праграму дзелавых перагавораў і сустрэч, якія дапамаглі ўмацаваць існуючую пазіцыю ААТ «МЗКЦ» на рынку блізкаўсходняга рэгіёну, стварыць перадумовы для далейшага развіцця міжнароднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Каралеўствам Саудаўская Аравія, а таксама завязаць новыя знаёмствы, якія, мы ўпэўненыя, завершацца новымі праектамі.

Фота па тэме