Яндекс.Метрика

Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі

Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі штогод адзначаецца 2 красавіка. У 1996 годзе менавіта ў гэты дзень быў падпісаны дагавор «Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі», што сталася пачаткам працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін.  
Праз год, гэтаю ж датаю 2 красавіка, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Асноўнымі мэтамі стварэння Саюза было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах, забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў-удзельніц на аснове аб’яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў.

Фота па тэме