У 1970 годзе СКБ-1 пад агульным кіраўніцтвам Б. Л. Шапашніка пачалося праектаванне самага вялікага трэцяга абсалютна сакрэтнага пакалення «Оплот» для перспектыўнай устаноўкі асабліва магутнага ўзбраення і замены адразу двух серый – МАЗ-537 і МАЗ-543.
Так з'явіліся шасі МАЗ-7911, -79111, -79112 грузападымальнасцю 22 т, седлавыя цягачы МАЗ-74101, -74103 (нагрузка на сядло 27 т, грузападымальнасць аўтапоезда 52 т), баласны цягач МАЗ-7311.
Усе грузавікі гэтай серыі мелі рухавікі магутнасцю 650 к.с., абноўленыя ГМП, узмоцненую падвеску пярэдняй і задняй восяў, мадэрнізаваныя шыны. Цягач МАЗ-74101 меў дадатковую кабіну.