Яндекс.Метрика

Пра нас

Вось ужо 69 гадоў Volat (ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў») распрацоўвае і вырабляе для сваіх кліентаў унікальныя транспартныя рашэнні для перавозкі цяжкіх грузаў па дарогах агульнага карыстання і ва ўмовах цяжкай праходнасці. ААТ «МЗКЦ» стварае тэхніку па індывідуальных тэхнічных заданнях кліентаў, ад адной да некалькіх сотняў адзінак з выкарыстаннем максімальна шырокага дыяпазону айчынных і замежных камплектуючых.

Асноўная канкурэнтная перавага тэхнікі, якая выпускаецца, адлюстравана ў карпаратыўным слогане: Тэхніка, якая не ведае перашкод! Тэхніка Volat валодае выдатнымі хадавымі якасцямі, што дазваляе ёй працаваць ва ўмовах моцнага бездарожжа. Не з'яўляюцца перашкодамі для працы і розныя суровыя кліматычныя ўмовы. Аўтамабілі Volat аднолькава добра зарэкамендавалі сябе ў гарачых пустынях Блізкага Усходу і ва ўмовах мерзлаты крайняй поўначы Расійскай Федэрацыі.

Агульная колькасць супрацоўнікаў прадпрыемства складае больш за 4000 чалавек. ААТ «МЗКЦ» мае шматлікі штат высокакваліфікаваных канструктараў і інжынераў. У структуру ААТ «МЗКЦ» уваходзіць 10 вытворчых цэхаў, 3 цэхі дапаможнай дзейнасці, 25 функцыянальных упраўленняў, 10 аддзелаў. З 2015 года ў структуру прадпрыемства была ўведзена аўтазборачная вытворчасць «Нёман» (АЗВ «Нёман»).
Мінскі завод колавых цягачоў – адкрытае акцыянернае таварыства, 100% акцый якога належыць Рэспубліцы Беларусь. 

Місія ААТ «МЗКЦ» – забяспечваць неперасяжную мабільнасць спецыяльных сістэм і тэхналагічнага абсталявання ў суровых умовах эксплуатацыі за кошт выкарыстання колавых транспартных сродкаў.

Бачанне ААТ “МЗКЦ” - быць сусветным лідарам у сферы выпуску велікагрузных колавых транспартных сродкаў высокай праходнасці, усталёўваць стандарты якасці ў галіне, трансліраваць нашыя каштоўнасці і стандарты кліентам і партнёрам для дасягнення іх амбіцыйных мэт.

эфектыўнасць - мы ўвесь час дасканалім нашыя рабочыя працэсы, прадукцыю і сэрвіс зыходзячы з патрэбы кліентаў, супрацоўнікаў, дзяржавы (уласнікаў) і грамадства, робячы іх больш прадукцыйнымі для кліентаў і бяспечнымі для навакольнага асяроддзя;

абавязковасць - мы заўсёды выконваем тое, што абяцаем; імкнёмся да стварэння адносін сапраўднага партнёрства. Выкананне абавязацельстваў з’яўляецца стылем нашага жыцця і ў адносінах да кліентаў, і ў адносінах да пастаўшчыкоў, і ў адносінах да супрацоўнікаў;

канструктыўныя перавагі і надзейнасць - мы лічым, што канструктыўныя перавагі і надзейнасць нашай прадукцыі прадстаўляюць каштоўнасць для нашых кліентаў, здольнасць нашай аўтатэхнікі безадмоўна выконваць свае функцыі ў суровых умовах эксплуатацыі дазваляе нашым кліентам эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы;

перавага - мы ўвесь час імкнёмся дасягнуць перавагу ва ўсіх кірунках і сферах дзейнасці, каб у канчатковым выніку перасягнуць чаканні нашых кліентаў;

камандны дух - мы імкнёмся культываваць сярод супрацоўнікаў пачуццё датычнасці, гонару за свой уклад у агульную справу, зацікаўленасці ў выніках сваёй працы, атмасферу ўзаемнага даверу, павагі вартасці; ствараем умовы для павышэння кваліфікацыі і навучання кожнага супрацоўніка, прызнаючы каштоўнасць індывідуальных ведаў і навыкаў;

уцягненасць - супрацоўнікі, кліенты, гандлёвыя агенты, вытворцы сістэм узбраення і тэхналагічнага абсталявання з’яўляюцца нашай камандай, мы ўважліва прыслухоўваемся да іх думак для таго, каб знаходзіць найлепшыя вырашэнні для рэалізацыі сумесных праектаў.

Volat