Яндекс.Метрика

Бяспека працы

Дзейнасць Адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі завод колавых цягачоў» і яе філіялаў мае істотнае значэнне для многіх галін эканомікі Рэспублікі Беларусь. З'яўляючыся сусветным лідэрам у сферы выпуску вялікагрузных колавых транспартных сродкаў высокай праходнасці, Кампанія ў поўнай меры ўсведамляе сваю адказнасць перад работнікамі Таварыства за забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, забеспячэнне патрабаванняў прамысловай і пажарнай бяспекі.

Кампанія пры ажыццяўленні ўсіх відаў дзейнасці прызнае прыярытэт жыцця і здароўя работнікаў перад вынікамі вытворчай дзейнасці.

Кіраўніцтва ААТ «МЗКЦ» разглядае ахову працы, прамысловую і пажарную бяспеку, якія з'яўляюцца асноўнымі складнікамі сістэмы кіравання вытворчай бяспекай, абавязковымі элементамі эфектыўнага кіравання вытворчасцю Кампаніі.