Шасi для «Таполi»

Шасi для «Таполi»

Стварэнне сямівосевага шасі МАЗ-7912 (14х12) пад ракету «Таполя» пачалося ў канцы 70-х.

Тут канструктарам давялося вырашаць задачы, не апісаныя нават у тэорыі.

Напрыклад, была такая праблема: у шасі няцотная колькасць восяў і пры праездзе перавалаў магло ўзнікнуць становішча, калі ўся нагрузка трапляла на адну вось.

Прызначанае для мантажу пускавой устаноўкі стратэгічнага ракетнага комплексу «Таполя» спецыяльнае колавае шасі МАЗ-7917 уяўляе сабою рамнае шасі з колавай формулай 14х12, кіруемымі коламі першай, другой, трэцяй і чацвёртай восяў, з дзвюма асобнымі кабінамі: левай – двухмясцовай і правай – аднамясцовай.

-7912.jpg-7912_01.jpg7917(2).jpg-7912_03.jpg

Яно ўжывалася для транспартавання і пускаў як «Таполяў», так і ракетаносцаў з касмічнымі спадарожнікамі ў комплексе «Старт-1».

Шасі прыстасавана для эксплуатацыі па ўсіх відах дарог і разведанай мясцовасці пры тэмпературы навакольнага паветра ад –40 до +50 °С, адноснай вільготнасці паветра да 98%, у раёнах, размешчаных на вышыні да 2000 м. 

7917.jpg   7917START1.jpg