Яндекс.Метрика

ААТ «МЗКЦ» ПРЭЗЕНТАВАЛА АЎТАТЭХНІКУ VOLAT ДА ДНЯ ГОРАДУ МІНСКА

ААТ «МЗКЦ» ПРЭЗЕНТАВАЛА АЎТАТЭХНІКУ VOLAT ДА ДНЯ ГОРАДУ МІНСКА
ААТ «МЗКЦ» прыняло ўдзел у паказе аўтатэхнікі VOLAT у рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 955-годдзя сталіцы.
8 і 9 верасня на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася выстава дасягненняў прамысловага сектара, у якой удзельнічалі вядучыя дзяржаўныя прадпрыемствы і прыватныя вытворчыя кампаніі. Гэтымі днямі ў сталіцы прайшоў Міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва, і дэлегацыі з 19 краін змаглі азнаёміцца з вытворчым патэнцыялам горада Мінска. На выставачнай пляцоўцы гледачы ўбачылі і даведаліся падрабязней аб сучасным лёгкабраніраваным аўтамабілі МЗКЦ-490100-011.
10 верасня на тэрыторыі ШКСЗК «Чыжоўка-Арэна» ААТ «МЗКЦ» прадставіла жыхарам і гасцям сталіцы, акрамя МЗКЦ-490100-011, таксама прадстаўніка сямейства шматмэтавых высокаўніфікаваных колавых шасі МЗКЦ-600203.

Фота па тэме