9 мая 2025
Бронетранспарцёр МЗКЦ-690003-021 прыняты на ўзброенне узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
Бронетранспарцёр МЗКЦ-690003-021, які завяршыў дзяржаўныя выпрабаванні, прыняты на ўзбраенне ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Рашэнне пацвярджае курс на ўмацаванне абараназдольнасці краіны і развіццё нацыянальнага ваенна-прамысловага комплексу.
Бронетранспарцёр МЗКЦ спалучае ў сабе высокую мабільнасць, абарону і агнявую моц, што робіць яго эфектыўным для выканання шырокага спектру задач. Выпрабаванні бронетранспарцёра пацвердзілі яго надзейнасць у розных кліматычных і баявых умовах.
Гэта цалкам беларуская распрацоўка, створаная з улікам сучасных патрабаванняў да вядзення вайны. Прадукт вельмі універсальны і можа выкарыстоўвацца як для транспарціроўкі персаналу, так і для агнявой падтрымкі.
Гэтая падзея падкрэслівае ўзрастаючы патэнцыял Ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь і яго здольнасць ствараць канкурэнтаздольную тэхніку не толькі для нацыянальных узброеных сіл, але і для экспарту.