Яндекс.Метрика

ВЫНІКОВАЯ КАЛЕГІЯ ДЗЯРЖКАМВАЕНПРАМА

31 студзеня 2020 г. пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржкамваенпрама Рамана Галоўчанка на базе ААТ «АГАТ–сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» прайшло пасяджэнне калегіі, на якім падведзены вынікі дзейнасці Дзяржкамваенпрама і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, за 2019 год, пастаўленыя задачы па забеспячэннІ іх стабільнага развіцця ў 2020 годзе.

У мерапрыемстве узяў удзел Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Хрэнін, прадстаўнікі ўзаемадзейных рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, начальнікі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Дзяржкамваенпрама, кіраўнікі арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, іх намеснікі па эканоміцы, галоўныя інжынеры, а таксама кіраўнікі шэрагу арганізацый абароннага сектара эканомікі.

Таксама ў рамках калегіі прайшла выстава распрацовак (узораў прадукцыі), выкананых (вырабленых) арганізацыямі ў 2018–2019 гадах.

На сваіх стэндах 19 арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, прэзентавалі інавацыйныя сістэмныя і тэхнічныя рашэнні, якія базуюцца на перадавых інфармацыйных тэхналогіях, што ляжаць у аснове прадукцыі, ствараемай арганізацыямі ў інтарэсах розных галін эканомікі краіны, абароны і бяспекі грамадзян: вопытныя, макетныя і натурныя ўзоры, якія паступаюць або плануемыя да паступлення на ўзбраенне (забеспячэнне) Узброеных Сіл і падраздзяленняў міністэрстваў і ведамстваў сілавога блока, а таксама маючыя экспартны патэнцыял.

У агульнай складанасці экспанавалася больш 160 натурных і макетных (маштабных) узораў УВСТ і падвойнага прызначэння – найноўшыя абаронныя тэхналогіі і магчымасці арганізацый Дзяржкамваенпрама ў галіне распрацоўкі і вытворчасці сістэм агнявога паражэння, у тым ліку зенітныя кіраваныя ракеты і авіяцыйныя сродкі паражэння малога калібра для беспілотных лятальных апаратаў; рабатызаваных комплексаў паветранага і наземнага базіравання; лёгкай стралковай зброі; сродкаў рухомасці, у тым ліку колавай лёгкабраняванай тэхнікі рознай камплектацыі; перадавыя распрацоўкі сістэм радыёлакацыі і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, у тым ліку па эфектыўным выяўленні і супрацьдзеянні прымяненню беспілотных лятальных апаратаў; аўтаматызаваныя сістэмы кіравання зброяй і сродкі сувязі; індывідуальныя сродкі бронеабароны; оптыка-электронныя сродкі і сістэмы спецыяльнага прызначэння; ЭВМ спецыяльнага прызначэння, вырабаў мікрасістэмнай і ЗВЧ-тэхнікі; мабільныя хутка разгортваемыя платформы, сродкі адлюстравання інфармацыі; апаратура для мабільных, робататэхнічных і беспілотных сістэм радыяцыйнага маніторынгу і кантролю навакольнага асяроддзя, а таксама магчымасці па мадэрнізацыі сродкаў супрацьпаветранай абароны, ствольнай рэактыўнай артылерыі, авіяцыйных кіраваных ракет класа «паветра-паветра» і 122-мм рэактыўных снарадаў для РСЗА «Град».

Прэзентаваная экспазіцыя распрацовак (узораў прадукцыі) дэманструе патэнцыял і магчымасці прадпрыемстваў па рэалізацыі комплексных сістэмных праектаў па напрамках развіцця сістэм узбраення, вызначаных Праграмай развіцця Дзяржкамваенпрама і абароннага сектара эканомікі да 2020 года.

У рамках экспазіцыі на адкрытай пляцоўцы экспанаваліся сродкі ўзбраення, якія размяшчаюцца на спецыяльных шасі VOLAT прадпрыемствамі якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама. На ўнутраным стэндзе Мінскі завод колавых цягачоў прадэманстраваў маштабныя ўзоры сваёй тэхнікі: цягач МЗКЦ-741351, спецыяльнае корпуснае шасі МЗКЦ-69225, МЗКЦ-7930 «Паланэз» і тактычны аўтамабіль МЗКЦ-490100-017.

Крыніца: www.vpk.gov.by

Прэс-служба ААТ "МЗКЦ"

Фота па тэме