Яндекс.Метрика

МІНСКІ ЗАВОД КОЛАВЫХ ЦЯГАЧОЎ УЗЯЎ УДЗЕЛ У ЕАЕС-2019

16 раз Еўрапейскі аўтамабільны кангрэс сабраў у Мінску вядучых прафесіяналаў галіны. Тэхналагічная інфармацыя і трэнды, якія рухаюць аўтамабільную прамысловасць наперад, былі прадэманстраваныя 7-10 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы і пляцоўцы перад ёй. Арганізатары мерапрыемства – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Акадэмічная аўтамабільная асацыяцыя. Кангрэс наведалі каля трохсот інжынераў і кіраўнікоў больш чым з трыццаці краін Еўропы, Азіі, Амерыкі і Афрыкі.

ААТ «МЗКЦ» прэзентавала ў рамках кангрэса бартавы аўтамабіль VOLAT МЗКЦ-600203. Выбар мадэлі абумоўлены перспектыўнасцю сямейства тактычных машын пад маркай VOLAT, а таксама цікавасцю да яе з боку замежных заказчыкаў.

Фота па тэме