13 февраля 2026
ААТ “МЗКЦ” НА ПАСЕДЖАННІ ДЗЯРЖКАМВАЕНПРОМА: ВЫНІКІ ПРАЦЫ ЗА 2025 ГОД
6 лютага 2026 года адбылося пасяджэнне калегіі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі дзейнасці ведамства і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, за 2025 год, вызначаны задачы па забеспячэнні іх стабільнага і дынамічнага развіцця ў 2026 годзе.
Да пачатку паседжання для запрошаных гасцей адбылася традыцыйная штогадовая выстава дасягненняў абаронна-прамысловага комплексу. Падчас яе было прадэманстравана каля 150 адзінак узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ў выглядзе натурных узораў і макетаў, размешчаных на тэрыторыі прадпрыемства ТАА “АГАТ-сістэмы кіравання”.
Па выніках паседжання калегія ААТ “МЗКЦ” быў адзначаны як адзін з лепшых працоўных калектываў зброевай галіны, які дасягнуў найлепшых паказчыкаў у 2025 годзе. Асабліва была падкрэслена роля прадпрыемства ў распрацоўцы сучаснага бронетранспарцёра і яго мадыфікацый. Акрамя таго, заводу былі ўручаны два дыпломы за лепшы інтэрнэт-сайт як сярод прадпрыемств прамысловасці, так і сярод арганізацый Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.
Дасягнутыя вынікі наглядна дэманструюць нязменна высокія стандарты якасці і інавацыйны падыход прадпрыемства, а таксама яго імкненне да пастаяннага ўдасканавальвання прадукцыі ААТ “МЗКЦ”.