З 12 па 14 жніўня на тэрыторыі КВЦ "Патрыёт" Маскоўскай вобласці, г. Кубінка прайшлі насычаныя выстаўныя імпрэзы і прэзентацыі, прымеркаваныя да правядзення Х юбілейнага Форуму «Армія -2024».
«Армія-2024» ізноў сабрала найбуйнейшыя кампаніі абароннай і вайскова-прамысловай галіны, падаўшы пляцоўку для дэманстрацыі найновых тэхналогій і распрацовак.
ААТ «МЗКЦ» традыцыйна ўзяў ўдзел у выставе «Армія-2024». Характэрна, што бягучы, юбілейны для правядзення форуму год, супаў з 70-гадовым юбілеем ААТ «МЗКЦ».
Гэта значная выстаўная падзея стала выдатнай магчымасцю для дэманстрацыі дасягненняў, якія VOLAT назапасіў за сем дзесяцігоддзяў працы ў сферы абароннай прамысловасці.
Кліенты і партнёры адзначылі якасць прадукцыі ААТ «МЗКЦ» і пацвердзілі цікавасць да далейшай супрацы.
Прадстаўнікі кампаніі за тры дні працы выставы правялі дзясяткі сустрэч з партнёрамі і ключавымі заказчыкамі з Расейскай Федэрацыі, Азіяцкага рэгіёна і Блізкага Усходу.
Абмяркоўвалі супольныя праекты, прэзентавалі прадукцыю – шматфункцыйныя колавыя шасі і адмысловыя аўтамабілі VOLAT.
Выстава «Армія» безумоўна займае ключавую пазіцыю ў календары выстаўных падзей ААТ «МЗКЦ», удзел у якой пацвярджае статус кампаніі як адной з лідараў у вобласці вытворчасці спецыялізаванай і вайсковай тэхнікі.
Дзякуем наведнікам нашага стэнда за выяўленую цікавасць і супрацоўніцтва!