ААТ «МЗКЦ» ЗАПРАШАЕ СУСТРЭЦЦА НА ВЫСТАВЕ «НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БЯСПЕКА. БЕЛАРУСЬ-2024»

З 19 па 20 чэрвеня 2024 года ААТ «МЗКЦ» запрашае сустрэцца на II Міжнароднай выставе індустрыі бяспекі «Нацыйная бяспека. Беларусь-2024». Выстава будзе праходзіць у Мінску на тэрыторыі МКСК «Мінск-арэна» (канькабежны стадыён).

Спрыяючы тэхнічнаму пераабсталяванню праваахоўных органаў і адмысловых службаў, ААТ «МЗКЦ» прэзентуе лёгкабраняваны аўтамабіль (ЛБА) МЗКЦ-490100-217 і бронетранспарцёр (БТР) МЗКЦ-690003-010, якія змясцуюцца на адкрытым выстаўным пляцы.

Выстаўныя ўзоры ўяўляюць сабою вынік цеснага ўзаемадзеяння ААТ «МЗКЦ» са службамі, чыя дзейнасць наўпроста злучана з забеспячэннем нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, і дэманструюць тэхналагічныя і вытворчыя кампетэнцыі кампаніі.

Далучайцеся да нас на выставе НББ-2024, стэнд №А8, і даведайцеся пра прапановы VOLAT у вобласці вайсковай тэхнікі і сферы бяспекі. Чакаем вас з нецярпеннем.

Час працы выставы:

19 - 20 чэрвеня 2024 года, з 10.00 па 18.00

21 чэрвеня 2024 года, з 10.00 па 16.00

Фота па тэме