6-я Азербайджанская міжнародная абаронная выстава «ADEX-2026» пройдзе з 30 верасня па 2 кастрычніка 2026 г. у цэнтры «Баку Экспа». «ADEX-2026» — найбуйнейшая спецыялізаваная выстава абароннай прамысловасці ў гэтым рэгіёне і адна з ключавых рэгіянальных пляцовак для развіцця міжнароднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
ААТ «МЗКЦ» прыме ўдзел у складзе калектыўнага стэнда Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь у павільёне 1, нумар стэнда 1A212/6.
Усе наведвальнікі і ўдзельнікі выставы змогуць азнаёміцца з навінкамі ААТ «МЗКЦ», прапанаванымі тэхнічнымі рашэннямі ў сферы абароннай прамысловасці.
Запрашаем усіх зацікаўленых асоб наведаць наш стэнд, азнаёміцца з лінейкай колавых шасі VOLAT, абмеркаваць магчымыя перспектывы супрацоўніцтва!
Чакаем вас на нашай экспазіцыі.
Час працы выставы:
30 верасня 2026 | 14:00 - 18:00
1 кастрычніка 2026 | 10:00 - 18:00
2 кастрычніка 2026 | 10:00 - 17:00