ААТ “МЗКЦ” ПРАВОДЗІЦЬ ВЫПРАБАВАННІ ДУТС НА БАЗЕ ЛБА МЗКЦ-490100-010

ААТ “МЗКЦ” ПРАВОДЗІЦЬ ВЫПРАБАВАННІ ДУТС НА БАЗЕ ЛБА МЗКЦ-490100-010 Дыстанцыйна-кіраваны транспартны сродак на базе ЛБА МЗКЦ-490100-010 (далей – ДУТС) уяўляе сабой сістэму, якая складаецца з самага ЛБА, абсталяванага дапрацаванымі прыладамі і сістэмамі, а таксама пульта кіравання, пры уздзеянні на элементы якога аператар задае параметры руху транспартнага сродку. Знешні выгляд ДУТС адпавядае серыйнаму ЛБА. Месца кіроўцы і панэль прыбораў прататыпа ДУТС таксама цалкам адпавядаюць серыйным узорам.

Прадукт абсталяваны электронна кіраваным дызельным рухавіком ЯМЗ-5345-10 у спалучэнні з аўтаматычнай электронна кіраванай гідрамеханічнай трансмісіяй уласнай распрацоўкі.

ДУТС абсталяваны сістэмай кіравання, якая ўключае блок кіравання з трансіверам, а таксама шэраг прылад, якія дазваляюць кантраляваць падачу паліва ў рухавік унутранага згарання, выбар рэжыму кіравання (D, N, R) у аўтаматычнай каробцы, ступень уплыву на службовую тармазную сістэму і стан ручнікавага тармазу, кут квароту руляваных колаў.

Прыёмаперадатчык прымае кіруючыя радыёсігналы ад пульта кіравання і перадае на яго інфармацыю пра бягучы стан аб’екта. Для дыстанцыйнага кіравання ДУТС прадугледжана яго абсталяванне відэакамерамі кругавога агляду, выява з якіх перадаецца на экран, які ўсталёўваецца на пульце дыстанцыйнага кіравання.

Усе выканаўчыя прылады ДУТС абсталяваны электрапрывадам і блокамі кіравання. Для дапрацоўкі прылад і сістэм макетнага ўзору ДУТС выкарыстаны айчынныя камплектуючыя.

У цяперашні час прататып ДУТС праходзіць даследчыя выпрабаванні для праверкі і далейшага ўдасканалення праграмнага забеспячэння ў плане працэсаў і метадаў кіравання элементамі беспілотнай сістэмы кіравання.

Відэа па тэме