На шасі ўсталяваная бартавая інфармацыйна-кіруючая сістэма, якая ажыццяўляе кантроль параметраў шасі і вывад інфармацыі на адзін з двух каляровых графічных дысплеяў.
Канструкцыя корпуса шасі абумоўлена прынцыпам размяшчэння апаратуры і экіпажа ПБУ. Корпус шасі складаецца з 3-х асноўных адсекаў: адсека кіравання, аператарскага адсека і маторна-трансмісійнага. Як і на шасі МЗКТ-692250, адсек размяшчэння экіпажа шасі МЗКТ-692251 выкананы кулеабароненым. Адным з адрозненняў корпуса шасі МЗКТ-692251 ад МЗКТ-692250 з'яўляецца павялічаная на 570 мм вышыня адсека размяшчэння экіпажа. Дадзенае адрозненне выглядае як «шапка» над пярэдняй часткай шасі. Аналагічным чынам было выканана шасі МЗКЦ-69221-131, якое ўваходзіць у склад каманднага пункта ЗРК «Бук-М2Э» расійскай вытворчасці. У адрозненне ад шасі МЗКТ-69221-131 «шапка» шасі МЗКТ-692251 выканана са змененым дызайнам.
Адсек размяшчэння экіпажа шасі МЗКТ-692251 абсталяваны сістэмамі ацяплення, кандыцыянавання, вентыляцыі. Акрамя таго, шасі МЗКТ-692251 укамплектавана аўтаматычнымі сістэмамі пажаратушэння і змазкі рухомых злучэнняў падвескі і рулявога кіравання.