Яндекс.Метрика

ВЫНІКІ ВЫСТАЎКІ “АРМІЯ-2020”

Мінскі завод колавых цягачоў прыняў удзел у Міжнародным форуме АРМІЯ-2020. На стэндзе экспанавалася навінка вытворчасці – 5-месцавы браніраваны аўтамабіль МЗКТ-490101 (4х4) у экспартнай камплектацыі. Арыентуючыся на досвед асноўных сусветных вытворцаў падобнай тэхнікі, а таксама попыт і патрэбы на мэтавых рынках, бронеаўтамабіль VOLAT зведаў значныя змены ў канструкцыі. Ужыванне імпартных рухавіка, трансмісіі і раздатачнай каробкі, адпаведнасць сучасным патрабаванням да дадзенага віду тэхнікі дазваляе казаць пра тое, што новы ЛБА арыентаваны для паставак не толькі на рынак СНД, але і на экспарт. Рашэнні, якія прымяняюцца ў аўтамабілі, забяспечваюць аптымальныя характарыстыкі надзейнасці і абароны ад пагроз у ваенным асяроддзі. Эрганоміка, дынаміка, бяспека і надзейнасць шасі забяспечвае яго выкарыстанне ў самых суровых умовах эксплуатацыі.

Акрамя выкарыстання імпартнай маторна-трансмісійнай устаноўкі, ЛБА МЗКТ-490101 мае мноства ўнікальных тэхнічных рарашэнняў. На шасі VOLAT прымяняюцца дыскавыя тармазныя механізмы з супартамі нямецкага вытворцы Knott. У хадавой аўтамабіля ўжыты партальныя калодкі з дадатковым рэдуктарам, якія дазваляюць павялічыць дарожны прасвет і праходнасць. На ЛБА-490101 ужыта ўнікальная схема незалежнай падвескі са спружыннымі пругкімі элементамі і амартызатарамі, якая забяспечвае ўстойлівасць і плаўнасць ходу. Высокая праходнасць дасягаецца наяўнасцю поўнага прывода з магчымасцю прымусовага блакавання дыферэнцыялаў, высокім клірансам - не менш за 450 мм, а таксама наяўнасцю сістэмы рэгулявання ціску паветра ў шынах. Канструктары ААТ “МЗКЦ” ужылі схему, пры якой каналы паветрападачы ўбудаваны ўнутр дыска кола і абаронены ад пашкоджанняў звонку. Колы абсталяваны ўстаўкамі Runflat.

Корпус ЛБА 4-дзверны, маналітны суцэльназварны з браніраванай сталі Miilux. ЛБА забяспечвае абарону ўзроўню Бр4 паводле ДАСТ 34282-2017, але на пададзеным узоры ўсталяваны камплект дадатковага модульнага браніравання, што павышае ўзровень балістычнай абароны да ўзроўню 2 паводле STANAG 4569, супрацьмінная абарона 2а/2b паводле STANAG 4569. Пры неабходнасці, узровень ахаванасці можа рэгулявацца зняццем/устаноўкай модульнай брані. Аўтамабіль абсталяваны 5 энергапаглынальнымі сяддзеннямі, фальшпадлогай, а таксама супрацьмінным паддонам, вырабленым са спецыяльнай сталі. Унутры бранякапсулы для камфорту экіпажа ёсць сістэмы ацяплення, вентыляцыі і кандыцыянавання, а таксама незалежны выцяжны вентылятар. Корпус абсталяваны кранштэйнамі мацавання зброі для экіпажа, а дзверы – байніцамі. На даху корпуса ўсталяваны паваротны люк з магчымасцю замены на агнявы модуль.

У пярэдняй частцы ЛБА ўстаноўлена электрычная лябёдка самавыцягвання з цягавым высілкам 7,4 тоны. Трос лябёдкі выкананы з сучаснага сінтэтычнага матэрыялу.

На ЛБА ўстаноўлена бартавая інфармацыйна-кіравальная сістэма (БІКС), якая ажыццяўляе кантроль параметраў аўтамабіля. Вывад інфармацыі выконваецца на адзін з двух каляровых графічных дысплэяў, на другі выводзіцца выява сістэмы кругавога відэаагляду. У аўтамабілі выкарыстоўваецца святлодыёдная оптыка Hella.

Асвятленне ў салоне святлодыёднае. Аўтамабіль таксама абсталяваны прыстасаваннямі для забеспячэння руху аўтамабіля ў калоне ў цёмны час сутак у рэжыме святломаскіроўкі. Шкло аўтамабіля мае двухконтурнае абаграванне.

На стэндзе завода было як заўсёды шматлюдна, навінка выклікала вялікую цікавасць як з боку кіраўнікоў ваенных ведамстваў, спецыялістаў ВПК РФ, так і з боку наведвальнікаў выстаўкі і сродкаў масавай інфармацыі. Падчас ваенна-тэхнічнага форуму стэнд ААТ “МЗКЦ” наведалі: Міністр абароны РФ Шойгу С.К., намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі па пытаннях АПК Барысаў Ю.І., генеральны сакратар АДКБ Зась С.В., начальнік дэпартамента абароннай прамысловасці і ВТС Саюзнай Дзяржавы Матрашыла І.Ф. У рамках выстаўкі прайшлі дзелавыя перамовы і сустрэчы, якія дапамаглі ўмацаваць існуючыя дзелавыя сувязі, а таксама завязаць новыя знаёмствы, якія, мы ўпэўненыя, завершацца новымі праектамі.

Фота па тэме