Яндекс.Метрика

VOLAT – 65 ГОД

23 ліпеня 2019 года ААТ «МЗКЦ» адзначае юбілей прадпрыемства – 65-годдзе з дня заснавання. 23 ліпеня 1954 г. на тэрыторыі Мінскага аўтамабільнага завода было арганізавана спецыяльнае канструктарскае бюро («СКБ»), якое стала роданачальнікам «Мінскага завода колавых цягачоў». Узначаліў гэта бюро легендарны савецкі канструктар Барыс Львовіч Шапашнік, помнік якому пастаўлены перад галоўным уваходам на прадпрыемства. Мэтай стварэння бюро была распрацоўка цяжкай і звышцяжкай тэхнікі для патрэб арміі СССР.

На сённяшні дзень ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» (TM VOLAT) – адна з вядучых сусветных кампаній, якая спецыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасці спецыяльных колавых шасі і цягачоў. Тэхніка ААТ «МЗКЦ» паспяхова выкарыстоўваецца ў ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, сухапутных войсках, войсках СПА, радыётэхнічнай разведцы, інжынерных войсках і службах матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Аўтамабілі ААТ «МЗКЦ» вядомыя сваёй высокай грузападымальнасцю і выдатнай праходнасцю ў розных умовах на дарогах агульнага карыстання і пры поўным бездарожжы.
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею, пройдуць 26 і 27 ліпеня.

26 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы перад Палацам Рэспублікі пройдзе выстава-паказ тэхнікі прадпрыемства.

Разам з ААТ «МЗКЦ» у выставе бярэ ўдзел партнёр Прадпрыемства – ЗАТ «Белзнешінвест». www.bvi.by
27 ліпеня завод адчыніць свае дзверы для гараджан. З 10:00 да 14:00 будзе праходзіць «Дзень адчыненых дзвярэй», тэрыторыю прадпрыемства змогуць наведаць усе жадаючыя.
Таксама жыхароў раёна чакае вячэрні святочны канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады. З 17:00 да 21:00 на пляцоўцы перад прахадной завода выступяць: Вольга Плотнікава, Вольга Рыжыкава і Тэа, Саша Нема, гурты «Мінскае мора» і «By City». Уваход вольны.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць святочныя мерапрыемствы.

Фота па тэме