Яндекс.Метрика

VOLAT НА ВЫСТАВЕ MILEX-2019

Сёння адкрылася 9-я Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі «Milex-2019».
На адкрытай пляцоўцы VOLAT прэзентуе 3 мадэлі аўтатэхнікі: тактычны аўтамабіль МЗКЦ-500200, лёгкабраніраваны аўтамабіль МЗКЦ-490100, аўтапоезд МЗКЦ-741351+999421+837211. Каля аўтатэхнікі ААТ «МЗКЦ» будуць праходзіць рэканструкцыі баёў.
Усе дні выставы падзелены на тры тэматычныя творчыя пляцоўкі: гасцей МЗКЦ будуць сустракаць рэканструктары ў гістарычных касцюмах, наведвальнікі паглядзяць невялікі паядынак паміж воінамі, а пасля выставы застануцца не толькі яркія ўражанні, але і невялікія сувеніры – манеты з выявай лагатыпа ААТ «МЗКЦ» і назвай выставы. Манеты чаканяцца на ўласным «манетным двары», які будзе арганізаваны каля аўтатэхнікі. VOLAT чакае ўсіх наведвальнікаў выставы на сваім стэндзе з 9:00 да 18:00.

Фота па тэме