Дзень ракетных войскаў i артылерыi

Дзень ракетных войскаў i артылерыi
Менавiта ў гэты дзень у 1942 годзе пачалася першая фаза контрнаступлення Чырвонай Армii пад Сталiнградам, i нашы войскi нанеслi наймагутнейшы ўдар па ворагу. Ракетныя войскi i артылерыя служаць надзейнай заслонай, якая аберагае нашу краiну. Яны ўвесь час знаходзяцца ў боегатоўнасцi i заўсёды гатовыя адбiць любы напад.
Нездарма артылерыю называюць «богам вайны». На ўзбраеннi ракетных войскаў i артылерыi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi знаходзяцца сучасныя ракетныя комплексы i рэактыўныя сiстэмы залпавага агню, самаходныя артылерыйскiя сiстэмы i супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, якiя пастаянна мадэрнiзуюцца.
Вiншуем усiх, хто мае дачыненне да свята, i жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасцi духу, вялiкiх поспехаў, дакладнага выканання баявых задач, мiрнага неба над галавой i плённай дзейнасцi на карысць Айчыны!