Мiнскi завод колавых цягачоў на 10-й Мiжнароднай выставе ўзбраення i ваеннай тэхнікі "MILEX-2021» прадставіць навінкі вытворчасці. Некаторыя з іх ніколі не дэманстраваліся шырокай грамадскасці.
Аўтацягнік-цяжкавоз, якi складаецца з седлавога цягача МЗКЦ-741501 і паўпрычэпа МЗКЦ-720100 грузападымальнасцю да 52 т, прызначаны для транспартавання колавай і гусенічнай бронетэхнікі тыпу баявой машыны пяхоты БМП-2 альбо баявога танку тыпу Т-72. Цягач укамплектаваны двухбарабанной лябёдкай вытворчасці МЗКЦ, якая дазваляе ажыццяўляць гружэнне і разгрузку пашкоджанай тэхнікі. Аўтацягнік распрацаваны па замове Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе аўтацягнік прымаў удзел у парадзе ваеннай тэхнікі 9 мая, аднак агледзець танкатранспарцёр зблізку ў гледачоў параду не было магчымасцi.
Выстава «MILEX-2021» дазволіць наведвальнікам паўнаварта азнаёміцца і агледзець навінку вытворчасці. На выставе будуць прадстаўлены і навінкі 2021 году:
Тактычны аўтамабіль МЗКЦ-550130 з колавай формулай 4х4 і кіраванымі коламі пярэдняй восі, мае двухасабовую кабіну, размешчаную над сілавым агрэгатам, платформу з тэнтам і адкідным заднім бортам. З асаблівасцяў аўтамабіля: правае размяшчэнне рулявога кола, павялічаная да 5000 кг грузападымальнасць, імпартовыя рухавік і КПП, лябёдка з падвышаным да 7 т цягавым высілкам, кандыцыянер. У канцы студзеня аўтамабіль быў прадстаўлены на закрытым паказе тэхнікі падчас правядзення выніковай калегіі Дзяржкамваенпрама, і зараз гатовы да экспанавання на выставе.
Аднак, самай чаканай навінкай «MILEX-2021» стане унікальная распрацоўка прадпрыемства - Бронетранспарцёр V-2 МЗКЦ-690003 (8х8). БТР VOLAT - прызначаны для транспартавання асабовага складу да месца выканання баявой задачы, іх агнявой падтрымкі ў боі, абароны ад паражэння стралковай зброяй і выбуховымі прыладамі, знішчэння сіл праціўніка, процітанкавых сродкаў, лёгкабраняванай тэхнікі і танкаў, а таксама малахуткіх паветраных цэляў праціўніка. Бронетранспарцёр мае суцэльназварны браніраваны корпус з апарэллю ў кармавой частцы і абсталяваны наступнымі сістэмамі: БIКС, ЦШП, Run-Flat, фільтравентыляцыйная ўсталёўка, сістэма пажаратушэння, дымапрыбірання, сістэма відэаагляду, лябёдка самавыцягвання. 20-ці тонны БТР мае балістычную абарону Бр4, супрацьмінную абарону STANAG 4569 level 2a/2b, можа рухацца па вадзе з хуткасцю 10 км/г і разганяцца да 110 км/г па сушы. Магутны рухавік 550 к.с., аўтаматычная каробка перадач, кліранс 520 мм, прымусовае блакаванне дыферэнцыялаў, дизельгенераторная ўсталёўка. З астатнімі перавагамі новай мадэлі ў лінейцы тэхнікі ААТ «МЗКЦ» можна азнаёміцца ў ходзе 10-й Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MILEX-2021».