Яндекс.Метрика

Скончыла работу міжнародная выстава IDEX-2021

Скончыла работу міжнародная выстава IDEX-2021
У Абу-Дабі (ААЭ) скончыла сваю работу 15-я Міжнародная абаронная выстава IDEX-2021. За пяць дзён мерапрыемства сабрала больш за 60 тысяч наведвальнікаў. У IDEX і NAVDEX прынялі ўдзел 900 экспанентаў з 59 краін, на выставе было прадстаўлена 35 міжнародных павільёнаў, 5 краін ўпершыню прынялі ўдзел у выставе. 
На выстаўным стэндзе, сумесна з афіцыйным партнёрам прадпрыемства ў ААЭ, Мінскі завод колавых цягачоў прэзентаваў лёгкабраняваны аўтамабіль МЗКЦ-490101 і танкатранспарцёр МЗКЦ-741351. Пяцімесны ЛБА МЗКЦ-490101 прызначаны для транспарціроўкі і абароны экіпажа ад паражальнага ўплыву стралковай зброі і выбуховых прылад (балістычная абарона 2 - га ўзроўню па STANAG 4569; супрацьмінная абарона - 2а/2б па STANAG 4569). Седлавы цягач МЗКЦ-741351, што экспанаваўся на стэндзе, ужо стаіць на ўзбраенні арміі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і разлічаны на перавозку адначасова да 3 адзінак гусенічных/колавых баявых машынаў у складзе аўтапоезда.
Падчас выставы прайшлі сустрэчы і перамовы з прадстаўнікамі вайсковых устаноў Краін Персідскага заліву, Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыканскіх краін і з прадпрыемствамі-вытворцамі ўзбраення і абсталявання, якія ўсталёўваюцца на колавыя шасі.  

Фота па тэме