Яндекс.Метрика

VOLAT на выставе IDEX-2023

VOLAT на выставе IDEX-2023

У сталіцы ААЭ г.Абу-Дабі завяршыўся найбуйнейшы міжнародны форум абароннай прамысловасці IDEX-2023.

ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" прадстаўляў на выставе натурны ўзор паўнапрываднага цягача-цяжкавоза МЗКЦ-741351.  Мадэль, якая экспануецца на адкрытай выставачнай пляцоўцы, цяпер стаіць на ўзбраенні ГШ МА ААЭ, прызначаная для эксплуатацыі ў складзе трохзвённага аўтацягніка (цягач+паўпрычэп+прычэп).

Аўтацягнік здольны адначасова перавозіць да 3 адзінак гусенічных і колавых баявых машын агульнай масай да 136 тон.

На стэндзе таксама былі прадэманстраваны маштабныя мадэлі найбольш запатрабаваных узораў аўтатэхнікі VOLAT – лагістычнага аўтамабіля МЗКЦ-600203 (8х8), лёгкабраніраванага аўтамабіля МЗКЦ-490101 (4х4) у экспартным выкананні і бронетранспарцёра МЗКЦ-690003 (8х8).

Кіраўніцтвам ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" быў праведзены шэраг сустрэч і перагавораў з дзелавымі партнёрамі, патэнцыяльнымі кліентамі, пастаўшчыкамі камплектуючых, а таксама шэраг прэзентацый прадстаўнікам замежных дэлегацый.

Удзел ААТ "МЗКЦ" у выставе IDEX накіраваны на стварэнне ўмоў далейшага развіцця і ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы паміж дзяржавамі, а таксама папулярызацыі тэхнікі VOLAT на рынку ААЭ, краін Персідскага заліва і Афрыканскага рэгіёну.

Фота па тэме