Яндекс.Метрика

Вынікі дзейнасці Дзяржкамваенпрама за 2021 год

Вынікі дзейнасці Дзяржкамваенпрама за 2021 год 4 лютага 2022 года на базе аднаго з прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу краіны пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса адбылося пасяджэнне калегіі ведамства, на якім былі падведзены вынікі дзейнасці беларускіх збройнікаў у 2021 годзе і пастаўлены задачы па забеспячэнні стабільнага развіцця арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, у 2022 годзе.

 У рабоце калегіі прынялі ўдзел Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вольфавіч, намеснік Прэм'ер-міністра Юрый Назараў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, прадстаўнікі ўзаемадзейных рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, начальнікі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Дзяржкамваенпрама, кіраўнікі арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, галоўныя інжынеры і намеснікі кіраўнікоў арганізацый па эканоміцы.

 Па выніках года ведамства традыцыйна арганізавала выставу ўзораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, і арганізацый абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь. У рамках экспазіцыі на адкрытай пляцоўцы, VOLAT прадэманстраваў свае ТОП-распрацоўкі, створаныя з улікам усіх найноўшых патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да сучасных баявых браніраваных машын, – БТР V-2, ЛБА МЗКТ-490101. На ўнутраным стэндзе ААТ «МЗКЦ» прадставіла маштабныя ўзоры сваёй тэхнікі: тактычны аўтамабіль МЗКТ-550130, бронетранспарцёр МЗКТ-690003, лёгкабраніраваны аўтамабіль МЗКТ-490101.

 У працэсе пасяджэння Кіраўнік збройнага ведамства адзначыў заслугі арганізацый, прызнаных лепшымі па выніках 2021 года, і ўручыў дыпломы іх кіраўнікам. ААТ «МЗКЦ» было прызнана пераможцам конкурсу ў намінацыях «Лепшы інтэрнет-сайт арганізацыі прамысловасці» і «Лепшая распрацоўка ў інтарэсах экспартных паставак» з работай «Стварэнне і асваенне вытворчасці трохзвеннага аўтацягніка-танкатранспарцёра МЗКТ-741351+999421+837211 грузападымальнасцю 136 тон».

 Таксама на пасяджэнні калегіі Старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус узнагародзіў ганаровай граматай калектыў ААТ «МЗКЦ» за значны ўклад, унесены ў 2021 годзе ў рэалізацыю стратэгіі развіцця абароннага сектара эканомікі, накіраванай на забеспячэнне патрэбнасцей абароны Рэспублікі Беларусь.

Фота па тэме