Першы чатырохвосевiк

Першы чатырохвосевiк

З'явіўся першы чатырохвосевы аўтамабіль з колавай формулай 8х8 – МАЗ-535. МАЗ-535 прызначаўся для транспартавання артылерыйскіх сістэм масай да 10 т.

З'яўленне гэтага аўтамабіля стала сапраўднай навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй у аўтабудаванні СССР. Гідрамеханічная трансмісія, паўаўтаматычнае пераключэнне перадач без разрыву магутнасці, тарсіённая незалежная падвеска, цэнтралізаванае напампоўванне шын, сем дыферэнцыялаў у сістэме сілавога прывода і шмат што іншае, чаму аналагаў у свеце не было.

535.jpg   535A_Parad.jpg   -535_2.jpg   -535.jpg

МАЗ-535 меў рухавік Д12А-375 (Барнаўльскага завода транспартнага машынабудавання) магутнасцю 375 к.с., які дазваляў яму рухацца з сярэдняй хуткасцю 35-40 км/г. У 1958 г. аўтамабілі пачалі выпускаць серыйна.

Легендарны баласны цягач МАЗ-535А знайшоў шырокае выкарыстанне ў войсках для транспартавання артылерыйскіх сістэм і заняў сваё годнае месца ў гісторыі і памяці людзей. Менавіта ён на шматлікіх ваенных парадах на Чырвонай плошчы перавозіў фанерныя макеты грозных савецкіх ракет, якія так пужалі патэнцыяльных ворагаў.

maz-535.jpg   constructors-min.png   -535_06.jpg   -535_02.jpg

У выніку ўдасканаленняў аўтамабіля МАЗ-535А (пашырэння магчымасцяў ужывання яго грузавой платформы) з'явіліся седлавыя цягачы МАЗ-535В і МАЗ-537 з паўпрычэпам МАЗ-5247, прызначаныя для транспартавання савецкай гусенічнай тэхнікі: танкаў і самаходных гармат.

У выніку ўся тэхнічная дакументацыя на гэтыя аўтамабілі была перададзена на запушчаны «Курганскі завод колавых цягачоў» («КЗКЦ»), куды перанеслі выпуск гэтых грузавікоў. Акрамя «КЗКЦ», «СКБ-1» дало дарогу ў жыццё такім прадпрыемствам, як «БелАЗ» – яму была перададзена тэхнічная дакументацыя самазвала МАЗ-525 (1958 г.), а таксама «МаАЗ» – ён пачаў выпуск скрэпера МАЗ-529 (1960 г.).