Яндекс.Метрика

Аздараўленчы лагер «Змена»

Аздараўленчы комплекс «Змена» ўтульна размяшчаецца ў лясным масiве недалёка ад ракi Волма ўдалечынi ад прамысловых прадпрыемстваў i шумнай магiстралi. Стан гэтага рэгiёна адпавядае ўсiм санiтарна-экалагiчным нормам.

Адрас: 222224, Мiнская вобласць, Смалявiцкi раён, в. Волма. Каардынаты: 53.900102, 27.924262.

АК «Змена» быў адкрыты ў 1958 годзе. Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23.03.2013 г. № 210 АК «Змена» быў перададзены ва ўласнасць ААТ «МЗКЦ». За перыяд 2018–2021 гг. быў зроблены капiтальны рамонт будынкаў з уцяпленнем фасадаў i заменай труб цеплаводазабеспячэння.

Уся тэрыторыя комплексу абгароджана i ахоўваецца, аснашчана сiстэмай вiдэаназiрання.

Пражыванне арганiзавана ў 3 спальных карпусах з безбар'ерным асяроддзем, забяспечаных гарачай вадой ад уласнай кацельнi. На кожным паверсе ёсць прыбiральнi, рукамыйнiцы, нагамыйкi, сушылкi, душ. У пакоях пражывае па 4 чалавекi. У холах ёсць сталы, крэслы, фатэлi, канапы.

DSC_0324.JPG DSC_0317.JPG DSC_0437.JPG DSC_0506.JPG

На тэрыторыi ёсць дзiцячая гульнявая пляцоўка, спартыўная пляцоўка, медыцынскi пункт, лазневы корпус з душавымi, сталовая на 200 пасадачных месцаў, бiблiятэка, бiльярдная зала, настольны тэнiс. Актавая зала аснашчана сучаснай аўдыё-, вiдэа- i светлавой тэхнiкай. Абуладкавана ўласная лыжная база з iнвентаром.

На тэрыторыi АК «Змена» знаходзiцца артэзiянская свiдравiна.

DSC_0371.JPG DSC_0549.JPG DSC_0534.JPG DSC_0461.JPG

Аздараўленчы комплекс «Змена» аказвае паслугi па правядзеннi турыстычнага i аздараўленчага адпачынку, масавых спартыўных i культурных мерапрыемстваў, а таксама юбiлеяў, вяселляў, урачыстых мерапрыемстваў, канферэнцый i г. д.

Кантакты:

Сiлiвончык Аляксандр Фёдаравiч – начальнiк Упраўлення сацыяльнага забеспячэння i развiцця
Тэл.: +375-17-330-17-57

Знак Генадзь Леанiдавiч – начальнiк аздараўленчага комплексу «Змена»
Тэл.: +375-17-762-10-81, +375-17-762-10-82