Яндекс.Метрика

Музейна-выставачны комплекс «Волат»

Улетку 2021 года адбылося адкрыццё музейна-выставачнага комплексу «Волат», якi стаў захавальнiкам слаўнай гiсторыi завода.

Выставачны комплекс размяшчаецца на тэрыторыi завода ў Мiнску i ўключае адкрытую пляцоўку з рэальнымi ўзорамi тэхнiкi i 2 паверхi будынка музея.

У музеi можна вывучыць маштабныя макеты практычна ўсiх машын, вырабленых за час працы прадпрыемства, гiстарычныя дакументы i рэальныя макеты агрэгатаў аўтамабiляў VOLAT. Мультымедыйнае абсталяванне музея дазваляе атрымаць больш падрабязную iнфармацыю аб тэхнiцы i самiм прадпрыемстве.


   

Музей МЗКЦ – гэта данiна павагi i памяцi тым, хто працаваў на заводзе ў розныя гады. А сёння тут працуюць ужо ўнукi i праўнукi тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння легендарных машын.

Наведаць экспазiцыю можа любы ахвочы як iндывiдуальна, так i арганiзаванымi групамi. Экскурсii ў музейна-выставачным комплексе VOLAT праводзяцца на бясплатнай аснове.


  

Як патрапiць на экскурсiю?

Неабходна падаць заяўку на iмя галоўнага канструктара ад арганiзацыi або фiзiчнай асобы з указаннем запланаванай даты, часу правядзення экскурсii, кантактных дадзеных кiраўнiка або каардынатара экскурсiйнай групы, колькасцi ўдзельнiкаў, кароткай характарыстыкi складу групы (навучэнцы, працоўны калектыў i г д.).

Не менш чым за 3 працоўныя днi да запланаванай даты правядзення экскурсii, патрэбна ўзгаднiць дату i час правядзення экскурсii.

Кантакты для сувязi:

Кiраўнiк МВК «Волат»
Бабiй Iгар Васiльевiч

Тэл: +375 (17) 330-18-38;
Эл. пошта: babiy_i@mzkt.by


  • Экскурсii праводзяцца ў працоўныя днi з 9:00 i да 15:00.
  • Працягласць экскурсii складае 1–1,5 гадзiны.
  • Мiнiмальны ўзрост наведвальнiкаў – 14 гадоў.
  • Колькасць наведвальнiкаў у групе павiнна складаць не больш за 15 чалавек.
  • Для дзяцей ад 14 да 18 гадоў абавязкова прысутнасць не менш за 2 дарослых суправаджаючых. 
  • Рэгiстрацыя ўдзельнiкаў праводзiцца на прахадной па адрасе: г. Мiнск, пр-т Партызанскi, 150.
  • Рэгiстрацыю праводзiць экскурсавод. Уваход i выхад, а таксама перамяшчэнне па тэрыторыi Таварыства ажыццяўляецца пасля атрымання экскурсiйнай групай разавых пропускаў i пад кантролем экскурсавода (прадстаўнiка Таварыства).
  • Да пачатку правядзення экскурсii наведвальнiкi ў абавязковым парадку праходзяць мэтавы iнструктаж па ахове працы.